Пресса

Опера Мадэста Мусаргскага «Барыс Гадуноў» шмат гадоў не сыходзіць са сцэны Нацыянальнага Акадэмічнага опернага тэатра Беларусі. Зараз яна пакуль што ідзе ў канцэртным выкананні. I ўсё-ткі нягледзячы на адсутнасць дэкарацый, сцэнічных строяў у мужчын, што не магло не абмяжоўваць дзеянні выканальнікаў, галоўны герой Барыс Гадуноў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Апега Мельнікава атрымаўся жывым, яркім, каларытным. Ён хвалюе, захапляе, прыцягвае кожным жэстам, рухам, а вочы спевака, яго голас лепш за ўсялякія словы раскрываюць гэты скпаданы вобраз, надзвычайна моцную асобу, якая сваёй неардынарнасцю прыцягвае ўвагу публікі.

Падобных прэм’ер у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы не было ўжо вельмі даўно. «Хаваншчына» М. Мусаргскага ў пастаноўцы Маргарыты Ізворска-Елізар’евай задаволіла, здаецца, нават самых прыдзірлівых крытыкаў і знаўцаў.

У Опэры пасьля доўгага перапынку зноў зьявілася «Хаваншчына». Пастаноўку ажыцьцявіла мастацкая кіраўнічка тэатру Маргарыта Ізворска разам з дырыжорам Генадзем Праваторавым. Прэм’ера адбылася 29 траўня. Калі ў тэатры ставяць «Хаваншчыну», заўжды ўзьнікае пытаньне: «Навошта?»

70-гадовы юбілей Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, што прыйшоўся на канец мая, Беларуская опера адзначыла прэм’ерай «Хаваншчыны» М. Мусаргскага - класіка рускай музыкі XIX ст.

Прэм'ера «Барыса Гадунова» М. Мусаргскага ў Нацыянальным адэмічным вялікім тэатры оперы стала падзеяй у культурным жыцці сталіцы.

Дзеля чаго мы з прагай (не заўсёды, але іншы раз) узіраемся ў даўно мінулае? Верагодна, а, можа, і хутчэй за ўсё, з-за вострай неабходнасці зразумець сучаснасць, якая — не больш чым звяно ў ланцугу часу.  «Исторня, - пісаў некалі Карамзін, - отверзая гробы, поднимая мертвых, влагая им жнзнь в сердце и слова в уста... представляя воображенню ряд веков с их отличными страстями, нравами, деяниями, расширяет пределы собственного бытия; и творческою силою мы живем с людьми всех времен, видим и слышим нх, любим и ненавидим; еще не думая о пользе, уже наслаждаемся».

Імя Алега Мельнікава ўжо некалькі гадоў запар выклікае цікавасць і захапленне многіх гледачоў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы. Але, напэўна, не ўсе ведаюць пра тое, што дзед яго бацькі — Іван Мельнікаў — у свой час меў магутны бас, дый маці Алега таксама з дзяцінства была звязана з музыкай: яна паходзіць з сям’і скрыпічнага майстра, што жыў на Смаленшчыне. З’яднанне гэтых двух родаў абумовіла з’яўленне дзіцяці, якое, яшчэ не навучыўшыся гаварыць, ужо вельмі чыста спявала.

Такая знаёмая, такая цудоўная музыка Пятра Ільіча Чайкоўскага акунае нас у святочную атмасферу шляхетнага балю. Таццяну Ларыну непазнаць. Багата апранутая, прыгожая, упэўненая ў сабе, яна ідзе пад руку з сівым імпазантным генералам, які, здаецца, не можа надыхацца каханнем да жонкі. У ролі Грэміна — уладальнік прыгожага баса з яркім тэмбрам, саліст беларускай оперы Алег Мельнікаў.