У Опэры пасьля доўгага перапынку зноў зьявілася «Хаваншчына». Пастаноўку ажыцьцявіла мастацкая кіраўнічка тэатру Маргарыта Ізворска разам з дырыжорам Генадзем Праваторавым. Прэм’ера адбылася 29 траўня. Калі ў тэатры ставяць «Хаваншчыну», заўжды ўзьнікае пытаньне: «Навошта?»
Навошта былі патрачаныя немалыя грошы, час і намаганьні? Бо ў «Хаваншчыне» (акрамя ўвэртуры) нават самая палкая фантазія не адшукае ніводнай прыгожай мэлёдыі. 3 школьных урокаў музыкі, зь сьмяротна нуднай тэлетрансьляцыі спэктаклю Вялікага тэатру паўстае вобраз опэры невыносна доўгай, безь сюжэту, сэнсу і драматургіі. Затое з прэтэнзіяй на «адлюстраваыьне сутнасьці расейскай душы».
За «Хаваншчынай» стаіць аўтарытэт геніяльнага Мадэста Мусаргскага — прарока новай расейскай музыкі. Аднак опэра пісалася ў 1875-81 г., калі кампазытар патанаў у віры алькагалізму. Нават твору скончыць ня здолеў — памёр, пакінуўшы бессыстэмны жмут нотных аркушаў, спісаных дрыготкай рукою горкага п’яніцы. Мусіла прайсьці 50 гадоў, перш чым маскоўскі музыказнаўца Павел Лам у 1931 г. склаў поўпы «навукова абгрунтаваны» клявір «Хаваншчыны». Аднак няма пэўнасьці, што ён слушна прачытаў крамзолі Мусарскага, што па парадку склаў аркушы, што выбраў слушныя варыянты. Бо варыянтаў было безьліч, і ўсе прыкладна аднолькавай якасьці.
А сяго-таго ў «Хаваншчыне» Мусаргскі папросту не дапісаў. Ён сам казаў, што не стае «кавалачка ў заключнай сцэне самаспаленьня». Заставаліся недаробленымі й музычныя зьвязкі паміж эпізодамі, мільгацелі нестасоўнасьці, прапушчаныя гармоніі ды абрывы голасавядзеньня. Мікалай Рымскі-Корсакаў, які абнародаваў сваю вэрсію «Хаваншчыны» праз два гады пасьля сьмерці Мусаргскага, многае дапісаў, але й выкінуў зь яе амаль гадзіну музыкі.
Аркеструючы «Хаваншчыну», Рымскі-Корсакаў апрануў яе ў сьціплыя, сьветлыя адзежы «сьвятой Русі». Опэра ў ягоным варыянце сканчалася эфэктным самаспаленьнем раскольнікаў і пераможным зьяўленьнем пацешных войскаў Пятра I. Гэткі «аптымізм» адпавядаў густам імпэрскага істэблішмэнту, аднак ставіць «Хаваншчыну» ўсё адно не дазволілі. Патрэбны быў талент і настырнасьць Шаляпіна (той абагаўляў Мусаргскага, а асабліва партыю Дасіфея ў «Хаваншчыне»), каб «прасунуць» яе ў Вялікі тэатар.
У 1913 г. расейскі антрэпрэнэр Сяргей Дзягілеў уключыў «Хаваншчыну» ў праграму «Расейскіх сэзонаў» у Парыжы й Лёндане. Але бясконцыя баярскія маналёгі пра лёсы праваслаўя і Расеі не былі б цікавыя для Эўропы. Перапрацаваць «Хаваншчыну» даручылі маладым Марысу Равэлю і Ігару Стравінскаму. Яны аднавілі харавыя сцэны, выкінутыя Рымскім-Корсакавым, а фінал Стравінскі перапісаў цалкам. Самаспалепьне раскольнікаў адбывалася за сцэнай, трагічны і прывідны фінальны хор раставаў у прасторы. Опэра пёратварылася ў драму народу, якому ўлада не пакінула месца на ягонай жа зямлі. У Расеі пра рэдакцыю Стравінскага і Равэля маўчалі аж да канца XX стагодьдзя.
Пастаноўка «Хаваншчыны», якую ажыцьцявіў у 1950 г. сталінскі прыдворны дырыжор Мікалай Галаванаў, таксама далёка адбягала ад рэдакцыі Рымскага-Корсакава. Аркестроўка зрабілася пампэзнай, народныя сцэны — «прымітыўна народнымі». Рэжысэр Леанід Баратаў зрабіў галоўнай ідэяй спэктаклю праслаўленьне рэпрэсіяў Пятра I (чытай — сталінскіх), крыху пры- пудранае псэўдапатрыятычнай і псэўданароднай рыторыкай. Баратаў і Галаванаў атрымалі Сталінскую прэмію. Іхная пастаноўка шчасьліва дажыла да 1995 г.
У 1959 г. «Масфільм» выпускае стужку «Хаваншчына», якая намінавалася на «Оскара» ў катэгорыі «найлепшая адаптацыя музыкі». У фільмс танчыць Мая Плісецкая і сьпявае Марк Рэйзэн. Аднак галоўнае там — новая аркестроўка Дзьмітрыя Шастаковіча, вытрыманая ў стылі яго змрочных Шостай ды Восьмай сымфоніяў. Страшныя падзеі расейскай гісторыі XVII ст. асацыятыўна зблізіліся з падзеямі стагодзьдзя дваццатага. Кампазытар вымысьліў трапяткі, трывожны, поўны надзеі фінал: пасьля жудаснай сцэны самаспаленьня вяртаецца тэма сьвітаньня на Маскве-рацэ.
Гэтая рэдакцыя ў часе хрушчоўскай адлігі сталася сэнсацыяй ня толькі музычнай, але й палітычнай. Яе пасьпяшаліся нэўтралізаваць, даручыўшы ставіць опэру таму ж Баратаву. Тая пастаноўка 1960 г. існуе дагэтуль. Амэрыканцам, якія час ад часу арандуюць спэктакль, яна не падабаецца. Але опэра Мусаргскага-Шастаковіча сталася модным таварам. Раней заходнія тэатры самі яе ставілі, але цяпер ахвотней арандуюць у Марыінскім тэатры, каб не выдаткоўваць мільён на какошнікі, баярскія футры і настаўнікаў расейскае мовы. (У выязной пецярбурскай «Хаваншчыне» ўдзельнічаюць маладыя беларускія сьпевакі Кацярына Семянчук і Уладзімер Мароз.) Хіба што Ангельская нацыянальная опэра, парыская «Апэра Бастый» і тэатар «La Monnaie» ў Брусэлі ставяць опэру самі.
У Менску за саветамі таксама ішла «Хаваншчына» ў рэдакцыі Шастаковіча. Яе паставіў у 1970 г. Сямён Штэйн. Партыю Дасіфея сьпяваў выдатны бас Аскольд Сухін. Аднак гэтай пастаноўцы ня лёсіла доўгае жыцьцё. Спн. Ізворска таксама спыніла свой выбар на рэдакцыі Шастаковіча, хоць і зьмяніла фінал, выкінуўшы кавалак тэксту:
Ох ты, родная матушка Русь,
Нет тебе покоя, нет пути.
Грудью крепко встала ты за нас,
Да тебя ж, родимую, гнетут.
— Что гнетет тебя не ворог злой, чужой, непрошеный,
А гнетут тебя, родимую,
Все твои ж ребята удалые...
Дый увогуле, ад «палітыкі» яна старанна ўхіляецца — і ў мізансцэнах, і ў выказваньнях. Але абмежаваць «Хаваншчыну» этычнай праблематыкай немагчыма, бо дабро ў ёй ніяк не фігуруе. Дый няздольныя гэтыя пэрсанажы выбіраць паміж дабром і злом, бо абставіны і ўласныя захапленыйі пазбавілі іх свабоды выбару.
Атрымаўся спэктакль пра ўнутраную і вонкавую несвабоду, якая зьнішчае людзей. Рэжысэрка інстынктыўна гэта адчувае, бо замыкае дзею ў прасторы царкоўнага купалу. Купал робіцца сымбалем духоўнае вязьніцы, заганным колам, за якое людзям ня лёсіць вырвацца, непсраадольнай перашкодай, якая адлучае іх ад Бога. Бо калі людзі ў царкве пачынаюць забіваць іншых ці сябе, царква перастае быць царквою і яе трэба асьвячаць нанова.
У спэктаклі шмат гэткіх некантраляваных асацыяцыяў. «Батя, батя, выйди к нам!» —сьпявае хор. Варта пабачыць, як рэагуюць на гэтую фразу гледачы. Яшчэ цікавей глядзець на сцэну. Уся маса народу раптам зьвяртае зрок да нейкае таямнічае кропкі ў прасторы і, укленчыўшы — суцэльная стракатая коўдра з плеч і сьпін, — замірае ў экстазе пачцівасьці. Гэта «электарат» чакае на князя Хаванскага. Думка, якая зьяўляецца пасьля прагляду: навошта лезьці ў тую Расею, калі людзям там заўжды жылося несалодка? Наўрадці спн. Ізворска разьлічвала на гэткі эфэкт.
Затое фінал атрымаўся надзвычай прыгожы: пасьля самаспаленьня раскольнікаў па сцэне лётаюць белыя анёлкі-матылькі — душы. Гэта адзіны момант, калі вочы ўражлівага гледача зьлёгку макрэюць.
Рэжысэрка выявіла майстравітасьць у арганізацыі масавых сцэнаў. Прыемна глядзіцца і сцэнаграфія Вячаслава Окунева. Адзінае — чаму на сцэне ўвесь час зьмяркаецца, калі дзея опэры ахоплівае суткі, ад золку 5-га да золку 6-га ліпеня 1682 г.?
Зьлева - Алег Мельнікаў у ролі Яна Хаванскага, справа - Сяргей Франкоўскі у ролі Князя Галіцына.
Цудоўна гучыць аркестар. Генадзю Праватораву ўдалося часткова пераадолець галоўны недахоп «Хаваншчыны» — ейную мазаічнасьць, неабавязковасьць асобных кавалкаў музыкі. Хор, як заўжды, бездакорны. А вось з салістаў можна вылучыць хіба толькі Алёга Мельнікава, які быццам нарадзіўся, каб іграць князя Івана Хаванскага, а таксама Генадзя Чэпікава ў ролі Падзячага. Прыемнае ўражаньне пакінуў і Сяргей Франкоўскі (князь Галіцын). Астатнія выклікалі неўразумсньне: навошга рэжысэрка даверыла ім лёс прэм’еры? Чаму ў ролі Марфы-раскольніцы казалася Аксана Якушэвіч, а не Натальля Руднева, у ролі Дасіфея — Яраслаў Пятроў, а не Васіль Кавалычук, у ролі Шаклавітага — Мікалай Майсеенка, а не Уладзімер Пятроў? Януш Нэлепа ў ролі палкага каханка Андрэя Хаванскага — гэта недарэчнасьць, але іншага лірычнага тэнара ў тэатры няма. I вырашаць гэтую праблему трэба, іначай усе намаганьні рэжысэраў мала чаго вартыя.
Так ці іначай — прэм’ера адбылася. Рэпэртуар Опэры ўзбагаціўся яшчэ адным канцэптуадьным творам. Ці будуць людзі на «Хаваншчыну» хадзіць? У Маскве яна ідзе рэдка, бо не зьбірае поўных заляў, у Пецярбургу вывозіцца пераважна на экспарт, у Парыжы вытрымала дзесяць паказаў, але сэнсацыйных. У Менску — жыцьцё пакажа.