Рэжысёр да дробязяў прадумала канцэптуальнае вырашэнне спектакля, але разам з тым не стала надакучлівым правадніком сваіх ідэй. Тым і каштоўная гэтая пастаноўка: яна прымушае думаць, разважаць, шукаць паралелі з рэчаіснасцю. Бо і цяпер застаюцца актуальнымі пытанні веры, суадносін народа і ўлады, дабра і зла, маральнага выбару, псрад якім стаяць героі опсры.
«Хаваншчына» зроблена з вялікім клопатам і любоўю — да творчай спадчыны Мусаргскага, да публікі, да спевакоў-акцёраў. Бадай, у гэтым і ўтрымліваецца галоўны вынік працы пастаноўшчыкаў спектакля.
У оперы задзейнічана некалькі пакаленняў акцёраў. Прысмна бачыць на сцэне моладзь, якой рэжысёр даверыла вядучыя партыі і якая вельмі імкнецца апраўдаць гэты высокі давер (Аксана Якушэвіч і Эльвіра Рыжановіч у ролі Марфы, Настасся Масквіна ў ролі Эмы, Януш Нэлепа ў партыі Андрэя Хаванскага). Поспехам стала выступленне Сяргся Франкоўскага і Васіля Мінгалёва ў партыі князя Галіцына. А вось зоркамі першай велічыні, якія ззяюць у «Хаваншчыне», ярчэй за іншых аказаліся Алсг Мельнікаў (Іван Хаванскі), Васіль Кавальчук (раскольнік Дасіфсй) і Уладзімір Пятроў (баярын Шаклавіты). Яны дасягнулі такіх вышынь майстэрства, што пакарылі і ўзрушылі публіку.
«Хаваншчына» магла б з’явіцца на сцэне бсларускай оперы яшчэ дзевяць гадоў таму. Менавіта ў 1994 годзе М. Ізворска вымушана была пайсці з тэатра, у якім адбылася як рэжысёр і дзе паставіла выдатныя спектаклі «Дон Карлас», «Севільскі цырульнік», «Чароўная флейта», «Тоска», «Кацярына Ізмайлава». Многія з гэтых пастановак дагэтуль упрыгожваюць рэпертуарную афішу тэатра. Дарэчы, за грунтоўныя рэжысёрскія работы М. Ізворска на пачатку 1990-х гадоў атрымала званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Чамусьці пра гэта забываюцца тыя, хто пасля прызначэння М. Ізворска-Елізар’евай мастацкім кіраўніком беларускай оперы, з задавальненнем «адцягваецца» на тэме «сямейнага тэатра Елізар'евых». На мой погляд, па маштабе даравання М. Ізворска стаіць упоравень са сваім знакамітым мужам — Валянцінам Елізар’евым. Толькі яе стыхія — оперная рэжысура. Як рэжысёр яна прастойвала доўгія дзевяць гадоў! Недаравальна шмат ддя такога майстра, калі ўлічыць, колькі бездапаможных і адкрыта халтурных спектакляў з’явілася за гэты час на сцэне Беларускага опернага тэатра... Вярнуўшыся, Маргарыта Ізворска пастаноўкай «Хаваншчыны» зноў пацвердзіла найвышэйшы ўзровень свайго прафесійнага майстэрства.