Імя Алега Мельнікава ўжо некалькі гадоў запар выклікае цікавасць і захапленне многіх гледачоў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы. Але, напэўна, не ўсе ведаюць пра тое, што дзед яго бацькі — Іван Мельнікаў — у свой час меў магутны бас, дый маці Алега таксама з дзяцінства была звязана з музыкай: яна паходзіць з сям’і скрыпічнага майстра, што жыў на Смаленшчыне. З’яднанне гэтых двух родаў абумовіла з’яўленне дзіцяці, якое, яшчэ не навучыўшыся гаварыць, ужо вельмі чыста спявала.

Апублікавана ў Пресса

Інтэрв'ю Алега Мельнікава ў праграме беларускага тэлебачання «Музыка без межаў». 1998 год.

Апублікавана ў Відэа

Такая знаёмая, такая цудоўная музыка Пятра Ільіча Чайкоўскага акунае нас у святочную атмасферу шляхетнага балю. Таццяну Ларыну непазнаць. Багата апранутая, прыгожая, упэўненая ў сабе, яна ідзе пад руку з сівым імпазантным генералам, які, здаецца, не можа надыхацца каханнем да жонкі. У ролі Грэміна — уладальнік прыгожага баса з яркім тэмбрам, саліст беларускай оперы Алег Мельнікаў.

Апублікавана ў Пресса
Старонка 2 з 2