Опера Мадэста Мусаргскага «Барыс Гадуноў» шмат гадоў не сыходзіць са сцэны Нацыянальнага Акадэмічнага опернага тэатра Беларусі. Зараз яна пакуль што ідзе ў канцэртным выкананні. I ўсё-ткі нягледзячы на адсутнасць дэкарацый, сцэнічных строяў у мужчын, што не магло не абмяжоўваць дзеянні выканальнікаў, галоўны герой Барыс Гадуноў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Апега Мельнікава атрымаўся жывым, яркім, каларытным. Ён хвалюе, захапляе, прыцягвае кожным жэстам, рухам, а вочы спевака, яго голас лепш за ўсялякія словы раскрываюць гэты скпаданы вобраз, надзвычайна моцную асобу, якая сваёй неардынарнасцю прыцягвае ўвагу публікі.
Прэм'ера «Барыса Гадунова» М. Мусаргскага ў Нацыянальным адэмічным вялікім тэатры оперы стала падзеяй у культурным жыцці сталіцы.
Дзеля чаго мы з прагай (не заўсёды, але іншы раз) узіраемся ў даўно мінулае? Верагодна, а, можа, і хутчэй за ўсё, з-за вострай неабходнасці зразумець сучаснасць, якая — не больш чым звяно ў ланцугу часу. «Исторня, - пісаў некалі Карамзін, - отверзая гробы, поднимая мертвых, влагая им жнзнь в сердце и слова в уста... представляя воображенню ряд веков с их отличными страстями, нравами, деяниями, расширяет пределы собственного бытия; и творческою силою мы живем с людьми всех времен, видим и слышим нх, любим и ненавидим; еще не думая о пользе, уже наслаждаемся».
Алег Мельнікаў выконвае Арыю Барыса Гадунова з оперы Мадэста Мусаргскага «Барыс Гадуноў». 1998 год.