Алегу Мельнікаву, чый творчы юбілей - 35 гадоў на сцэне! - тэатр будзе адзначаць операй Н. Рымскага-Корсакава «Царская нявеста» ў чацвер, 11 лістапада, мы задалі літаральна адно пытанне. Што такое «шаляпінскае выкананне»? Бо менавіта так гавораць аб ролях, створаных Мельнікавым. Ці магчыма навучыцца такому выкананню? Але мы атрымалі не проста разгорнуты адказ. Заслужаны артыст рэспублікі правёў для нас сапраўдны майстар-клас. Прапануем гледачам некалькі цікавых момантаў з размовы з Алегам Уладзіміравічам.