Надрукаваць гэтую старонку
Наталля КАРДАШ, фото БелТА. №6 (2720) ад 7 лютага 2001 года

Новы «Барыс Гадуноў»

Прэм'ера «Барыса Гадунова» М. Мусаргскага ў Нацыянальным адэмічным вялікім тэатры оперы стала падзеяй у культурным жыцці сталіцы.

Новы «Барыс Гадуноў» Фота БелТА

Увага да оперы зусім не выпадковая. «Барыс Гадуноў» — рэфарматарскі твор. Усё новае, што ўнёс кампазітар, стала ў значнай ступені вызначальным для далейшага развіцця і музычнага мастацтва. Актуальнасць жанру народнай драмы ў оперы ўскалыхнула многія розумы свайго часу, не знікла яна і зараз. Магчыма, у канцы XX стагоддзя падобныя довады і з'явіліся зыходным пунктам у рашэнні мастацкага савета тэатра на карысць пастаноўкі гэтага твора.

Яшчэ ў 1998 годзе адбылося канцэртнае выкананне «Барыса Гадунова», і, нарэшце, тэатр падрыхтаваў сцэнічнае ўвасабленне спектакля. Для пастаноўкі оперы запрасілі Мікалая Пінігіна, вядомага беларускага рэжысёра, які ўжо зарэкамендаваў сябе як мастак з нестандартным тыпам мыслення і нетрадыцыйным падыходам да сталых норм. Гэта яго другі вопыт супрацоўніцтва з оперным тэатрам, першым была работа над «Візітам дамы» С. Картэса. За дэкарацыі гэтага спектакля адказвае мастак-пастаноўшчык Зіновій Марголін, запрошаны разам з М. Пігіным. Безумоўна, падобны тандэм тэатральных дзеячаў і музычнага калектыву даволі незвычайны і, вядо- а, унёс свежыя думкі ў афармленне пастаноўкі і выбар канкрэтных сродкаў яго ўвасаблення.

Праца Сяргея Картэса, мастацкага кіраўніка тэатра оперы, Аляксандра Анісімава, музычнага кіраўніка, Вячаслава Чарнухі, дырыжора «Барыса Гадунова», і Мікалая Пінігіна была вельмі няпростай. Як і ў любым творчым калектыве, часам узнікалі разнагалоссі па тым або іншым пытанні, з'яўляліся новыя ідэі. А ўсё гэта павінна злучыцца ў адно непарыўнае цэлае — паўнацэнны оперны спектакль.

Падрыхтоўчы перыяд пастаноўкі «Барыса» быў складаным і напружаным.

I вось наступіў дзень прэм'еры. Усё ўбачанае і пачутае ў гэты вечар не было прынята публікаю адназначна. Першае, што ўразіла глядацкую аўдыторыю, — дэкарацыі. Заслугоўвае асобай увагі і светлавое афармленне спектакля. Лазерныя промні, нязвыклыя для оперы, з'яўляліся ў ключавыя моманты сцэнічнага дзеяння, відаць, падкрэсліваючы іх значнасць. Аднак не візуальныя эфекты вызначальныя ў ацэнцы пастаноўкі оперы. Перапляценне і суіснаванне псіхалагізму, містыкі, рэлігіі — вось на што трэба звяртаць увагу ў «Барысе». Як гэта ўвасоблена салістамі, спевакамі хору, музыкантамі аркестра? Што зрабіў для гэтага рэжысёр? Пакуль цяжка даць вычарпальныя адказы. Пройдзе час, улягуцца эмоцыі, вось тады можна будзе атрымаць аб'ектыўную адзнаку таго, што адбывалася на сцэне.

Многае ў спектаклі залежала ад трактоўкі галоўнага вобраза. Без сумнення, Алег Мельнікаў цара сыграў проста цудоўна. Ен паўставаў то магутным уладаром, то любячым бацькам, то грэшнікам, якога мучыць чаканне Страшнага суда. Выдатны акцёрскі дар спевака дахволіў яму дасканала перадаць усе адценні настрояў і лінію развіцця вобраза ад душэўнага неспакою праз вар'яцтва да смерці.

Дзякуючы яркаму выкананню, запомніліся ролі Ксеніі (Е. Раеўская) і Фёдара (Г. Ляшук), дзяцей Барыса. Каларытнымі атрымаліся манах Варлаам (В. Кавальчук) і Міцюха, чалавек з народа (М. Качаноўскі). Многія харавыя сцэны ўражвалі рэалістычнасцю, а хор сялян і жабракоў «Хлеба, хлеба!» проста ўзрушыў слухачоў.

Канешне, кожны, хто прыйшоў у оперны тэатр, успрыняў «Барыса Гадунова» па-свойму. Што ж, інакш і быць не магло.

 

Запампаваць далучэнні:
Пазначыць пад

Падобныя матэрыялы